Параненага лася ўратаваць не ўдалося (абноўлена)



Нагадаем, жывёлу некалькі дзён таму збіла машына. Пасля вялікага рэзанансу ў СМІ і чатырох дзён чакання, дзякуючы падтрымцы мясцовых жыхароў і прыватнай дапамозе лася  перавезлі ў цэнтр для жывёл у Мікалаёўцы. Там было ўстаноўлена, што ў лася зламаныя  два рэбры. Як паведамілі ў цэнтры, хоць жывёла атрымлівала ваду і ежу, гэта не значыць, што лось выздаравее.

Ноччу 1-га снежня пацверджана смерць лася.

* * *

Мясцовыя жыхары яго кармілі, накрылі пледам, знайшліся ўрэшце і тыя, якія далі грошы на перавозку лася ў адмысловы цэнтр. Паранены лось некалькі дзён ляжаў на ўскрайку лесу ў Глінішчах Вялікіх, што пад Саколкай.

_MG_7904

Хоць ужо ў суботу раніцай пра яго паведамілі ў адказныя службы, але ніхто не спрабаваў дапамагчы параненай жывёле. Толькі ўчора, пасля агучвання справы ў СМІ, лася перавезлі ў рэабілітацыйны цэнтр за грошы ананімнага спонсара.

Лось – у цяжкім стане, кажа ветэрынар Міхал Геніюш, які пабываў на месцы здарэння:

– Выглядае на тое, што яго збіла машына. Пасля агляду будзем дакладна ведаць, якія ў яго пашкоджанні, і што з ім далей будзе.

Лёс лася, які праз абыякавасць чыноўнікаў цярпеў чатыры дні, не пакінуў абыякавым людзей з усёй Польшчы. Сваю дапамогу прапанаваў нават славуты акцёр Даніэль Альбрыхскі.

no images were found

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара