Прайшоў апошні раённы адборачны канцэрт “Беларускай песні-2015”



У раённым аглядзе ў Гайнаўцы прыняло ўдзел 30-ць выканаўцаў. Ад салістаў да хароў. Выконвалі яны беларускія песні ў сучасных апрацоўках, ды традыцыйныя народныя песні.

 

DSC_7093

Некаторыя калектывы апрача рэпертуару падрыхтавалі слухачам і іншыя сюрпрызы. “Мы выступілі ў пашыраным саставе,” – кажа лідар калектыва “Арт. Пронар” Ян Снарскі:

– Мы прыгатавалі дзве песні “Свецяць зоркі” і “Чырвона ружа”. У нас зараз пашыраны склад калектыву – новыя малады хлопец і дзяўчына, ды дадатковы акардэон.  Для нашых слухачоў гэта будзе неспадзянкай.

Наперадзе – цэнтральны адборачны канцэрт. Пройдзе ён праз тыдзень, 15 лютага, у 10 гадзін, на гэты раз у Гайнаўцы.  Пасля чакае гала-канцэрт, які завершыць  агульнапольскі фестываль “Беларуская песня – 2015”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара