Рыгора Грыка будуць судзіць за пікет



Рыгор Грык. Ілюстрацыйнае фота

Грамадскі актывіст Рыгор Грык не зможа паехаць на судовае пасяджэнне ў Менск, якое павінна адбыцца 1 жніўня. У Грыка няма сродкаў на паездку, паколькі да гэтага часу ён так і не змог знайсці працу нават праз Цэнтр занятасці. Пра гэта ён паведаміў у Менск і папрасіў перанесці судовае пасяджэнне ў Баранавічы, кажа Рыгор Грык:

– Напісаў заяву ў Менскі суд, каб яны перанеслі ў Баранвічы, бо хацеў бы ўсё ж такі папрысутнічаць на судзе і выказаць сваё меркаванне. Я не адмаўляюся ад сваёй грамадзянскай пазіцыі, я супраць зняволеных у нашай краіне, лічу што іх улада павінна выпусціць. Я супраць манеўраў “Захад-2017” і заўсёды буду прытрымлівацца гэтай пазіцыі.

Рыгора Грыка будуць судзіць за ўдзел у пікеце 7 ліпеня. Пікет адбыўся ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнікі пікету патрабавалі  вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама выказалі пратэст супраць вучэнняў „Захад-2017”.

Беларускае Радыё Рацыя