У Гародні прайшоў „Карагод Калядных зорак”



Фэст лапікавага шыцця пад назвай „Карагод Калядных зорак” прайшоў у Гародні. У памяшканні абласнога метадычнага цэнтра былі выстаўлены лепшыя працы майстроў з усёй Беларусі, а таксама праведзены майстар-класы.

Кажа адна з вядучых майстар-класаў Ганна з Полацка:

– Яно забытае, вытокі лапікавага шыцця даўнія, глыбокія. Гэта традыцыя была ва ўсіх народаў, на ўсіх кантынентах. Тэхніка трохі забытая, бо з развіццём фабрык, вытворчасці, неабходнасць знікла. Раней лічылася, што гэта ад беднасці займаліся лапікавым шыццём, на самой справе гэта не так. Лапікавае шыццё цяпер на іншым узроўні, яно набліжаецца да ўзроўню мастацтва – гэта годны, прыгожы занятак.

Гандлёвыя прадпрыемствы вышывальных машынак падрыхтавалі для пераможцаў каштоўныя прызы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня