Уладзімер Мацкевіч трымае галадоўку 11-ы дзень



Калі сёння не будзе ніякіх змен і рашэнняў, з аўторка (15 лютага) ён перастане піць ваду.

У суботу і нядзелю прайшло больш за 10 акцый у падтрымку патрабаванняў Уладзіміра Мацкевіча. Беларусы ў розных гарадах выходзілі на плошчы і да амбасадаў, каб расказаць пра асобу і значэнне філосафа і метадолага для беларускай і еўрапейскай культуры, выказаць падтрымку і салідарнасць, асудзіць бяздзейнасць уладаў. Акцыі прайшлі ў Лондане, Стакгольме, Варшаве, Адэсе, Познані, Шчэціне, Савое (Францыя), Хорбуве, Коўне, Вільні, Батумі, Лодзі і іншых гарадах. Удзельнікі падкрэслівалі, што яго дзеянне – гэта крок у супрацьстаянні свабоднага мыслячага чалавека, які працуе на будучыню краіны, і сістэмы, якая дыскрэдытуе нормы права, законы і адмаўляе здаровы сэнс.

За 11 дзён галадоўкі з боку следчых органаў не прынята ніякіх рашэнняў у выкананні патрабаванняў Уладзіміра Мацкевіча. Пастар таксама пакуль не атрымаў дазволу яго наведаць.

Калегі і сваякі Уладзіміра Мацкевіча падкрэсліваюць, што надыходзіць крытычны перыяд у галадоўцы, калі кожны дзень можа прывесці да раптоўных пагаршэння здароўя і смерці. Адказнасць за магчымую трагедыю, будзе цалкам класціся на кіраўніцтва СІЗА, якое аказваецца заложнікам у сітуацыі бяздзейнасці Следчага камітэта і Пракуратуры.

Яны кажуць: „Цяпер мы павінны выкарыстоўваць усе свае рэсурсы і магчымасці, каб узмацніць патрабаванні Мацкевіча, паказаць іх разумнасць і выканальнасць, паказаць, што гібель яго будзе вялікай памылкай для ўлады і стратай для Беларусі”.

Паводле прэс-рэлізу

[manual_related_posts]