Упэўнены крок „Цмокаў”



Флагман беларускага баскетболу – клуб „Цмокі-Менск” удала стартаваў у асноўным раўндзе Кубку ФІБА. На сваім паркеце ў першым паядынку падначаленыя Ігара Грышчука перамаглі клуб „Бней-Герцлія” з Ізраілю – 89:76 (28:18, 12:17, 24:16, 25:25).

Найбольш карыснымі ў складзе менчукоў у гэты вечар сталі легіянеры Неманья Мілошавіч – 23 ачкі, Дру Джойс – 19 плюс 5 перадач, Лаймонас Кіселюс – 13 ачкоў плюс 7 падбораў плюс 6 перадач.

Пераможца квартэту спаборнікаў адразу выйдзе ў плэй-оф, другое месца пры пэўным раскладзе таксама можа даць такое права.

Беларускае Радыё Рацыя