Валерыя Герасімава звольнілі з Прэзідэнцкай бібліятэкі



З Валерыем Герасімавым, загадчыкам аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, не працягнулі працоўны кантракт на наступны год. Пра гэта паведамляе згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”.

У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што Герасімаў „прысвяціў бібліятэчнай справе сорак гадоў свайго жыцця — увесь працоўны стаж” і „такі высокапрафесійны спецыяліст стаў раптоўна непатрэбным”.

„Відавочна, што асноўнай прычынай адмовы ў працягу працоўнага кантракта стала нацыянальная самасвядомасць, актыўная грамадзянская пазіцыя Валерыя Герасімава, якую ён ніколі не хаваў, у тым ліку адстойваючы права на пашырэнне беларускай мовы”, – гаворыцца ў заяве згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”.