Віленскі кот захоўвае памяць пра пісьменніцу і мастачку



Вільня, vul. Aguonų тут, адразу за будынкам старога савецкага яшчэ палаца культуры можна пабачыць незвычайную скульптуру – вялізнага ката, які мае вельмі сумны выгляд, ён як бы плача. І не здарма, бо ў прататыпа гэтага ката, памерла гаспадыня – пісьменніца і мастачка Jurgi Ivanauskaitė.

Вось што кажа віленская мастачка Крысціна Балаховіч:

– Гэты кот пастаўлены ў памяць пра пісьменніцу і мастачку Jurgi Ivanauskaitė, скульптура так і называецца Jurgos katinas (кот Jurgі). Пісьменніца памерла некалькі год таму ад анкалогіі.

А чаму скульптара стаіць менавіта на гэтай вуліцы?

– Бо пісьменніца доўгі час жыла на вуліцы Aguonų. Любіла катоў i мела вельмі прыгожага ката, якога пасля забрала яе маці.З валуна ў 15 тон, атрымаўся кот вагой у 10 тон, яго вышыня 2, 7 метраў, шырын 1, 5. Аўтарка скуптуры Ksenija Jaroševaitė. Мае на спін 13 паскаў. 

Беларускае Радыё Рацыя