Выстава ў Хорашчы адкрыла 5-ы Фестываль „Барочныя Сады Мастацтва-2022”



У Музеі палацавых інтэр’ераў у Харошчы адбыўся вернісаж выставы „Букеты барока”.

Мерыпрыемства стала першым сярод цікавостак, падрыхтаваных у межах трохдзённага фестывалю „Барочныя Сады Мастацтва-2022”.

Адметнасць Барока для земляў былой РП адзначыла кіраўніца музея Ганна Дамброўская:

– У перыядзе Барока мастакі прыязджалі з Захаду – Нямеччыны, Нідэрландаў, Італіі. У Польшчы ў часы Барока мастакоў лічылі рамеснікамі. З вядомых артыстаў, якія малявалі кветкі, можна прыгадаць Даніэля Стэха, з таго, што памятаю. На выставе няма ніводнай польскай працы, калі ідзе пра букеты Барока.

Выставы „Букеты барока” у Музеі палацавых інтэр’ераў у Хорашчы працуе да 31 жніўня ўключна. Больш інфармацыі пра 5-ы Фестываль „Барочныя Сады Мастацтва-2022” можна знайсці на сайтах Падляшскага музея і Дома культуры „Śródmieście” у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]