Жыхарам дома на Талбухіна ў Менску не дапамог і памочнік Лукашэнкі



Нягледзячы на шматлікія парушэнні і неадпаведнасць санітарным нормам, Менскі гарвыканкам дазволіў будаўніцтва паркоўкі ў дварах на вуліцы Талбухіна, яна і адміністрацыйны будынак працягваюць імкліва будавацца.

Жыхары бліжэйшых дамоў прайгралі суды і заяўляюць пра тое, што адразу шэраг дзяржаўных органаў наўпрост грэбуе нормамі закону. У прыватнасці, экспертыза праведзена на будынак наземнай паркоўкі, хаця яна насамрэч падземная.

[Not a valid template]

Усе звароты ў пракуратуру з патрабаваннем пачаць крымінальныя справы супраць забудоўшчыка – кампаніі „Вецер” скончыліся адмовай. Не дапамог пратэстоўцам і памочнік прэзідэнта Віталь Прыма, кажа ўдзельніца змагання супраць будаўніцтва Галіна Сінілевіч:

– На прыёме ў памочніка прэзідэнта было дадзена даручэнне прадстаўніку Камітэта архітэктуры агледзець участак вядзення работ разам з прадстаўнікамі жыльцоў, скласці справаздачу. На наступны дзень прыехаў прадстаўнік камітэта архітэктуры, запрасіў будэкспертызу, прадстаўнікоў санстанцыі Першамайскага выканкаму, Інспекцыю дэпартамента па нагляду. Людзі адразу сказалі, што яны не з’яўляюцца спецыялістамі ў дадзенай вобласці. Ацаніць тое, што адбываецца на ўчастку, яны не ў стане.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Будаўніцтва ідзе па старым праекце, у сваіх адказах людзям чыноўнікі падкрэсліваюць, што межы будаўніцтва акрэсленыя яшчэ ўвосень 2018 года на паседжанні ў першага намесніка старшыні Менгарвыкакама Фёдара Рымашэўскага. Дарэчы, яму жыхары выказалі недавер, аднак улады праігнаравалі словы людзей. Пытанне з санітарнымі разрывамі не было вырашана нават са змяншэннем колькасці машын на паркоўцы да 99.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск