1156-я вясна Полацка



Летась у Полацку ўрачыста адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе Полацка. Як вядома, узрост найстарэйшага горада Беларусі быў вызначаны па першай згадцы ў летапісах. Гісторыкі і археолагі аднак сведчаць, што Полацак значна старэйшы за гэтую дату. Шматлікія археалагічныя знаходкі сцвярджаюць пра гэта. Магчыма калісьці ўзрост найстарэйшага горада Беларусі будзе перагледжаны, як гэта адбылося, напрыклад, з Кіевам.

Аднак пакуль будзем лічыць, што ў Полацк прайшла 1156-я вясна. Сёлета яна ўпершыню пабачыла ў горадзе новы помнік, які як раз сведчыць пра старажытнасць горада і яго асаблівы статус у беларускай дзяржаве, бо на помніку напісана: “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік