Палац Бутрымовічаў – сімвал сучаснага Пінска



223 год таму над Пінай узвысіўся адзін з сімвалаў сучаснага Пінска – палац Бутрымовічаў. Ён выкананы ў стылі позняга барока змяшанага з класіцызмам. З “пінскім мурам” звязаныя вядомыя сем’і: Агінскіх, Ордаў і Скірмунтаў. Дачыненне да будаўніцтва мае і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Аўтарка шэрагу турыстычнык выданняў пра Пінск, намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна кажа, што будаўнікам палаца перашкаджала забалочанасць месца будоўлі:

– Гэты палац будавалі доўга, каля 10 гадоў, па пракце Караля Шыльдхаўзама  – архітэктара з Вільні. Тут прыдалася меліярацыя, таму што было зашмат вады. Пазабівалі дубы ў тыя крыніцы, якія раней білі на месцы палаца. Каб не прыдумалі адмысловую меліярацыйную сістэму, то не мелі б мы такога палацу.

Пінскі палац Бутрымовічаў капітальна адрамантавалі дзесяць год таму. Цяпер тут Пінскі гарадскі ЗАГС і філіял Музея Беларускага Палесся.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ipinsk.by