25 беларускіх турыстаў атрымалі траўмы ў ДТЗ у Грузіі



У выніку ДТЗ у Грузіі з турыстычным аўтобусам, які перавозіў беларускіх грамадзян, 25 чалавек атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміла днём 1 ліпеня МЗС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы „Твітэр”.

Пасольства краіны ў Грузіі „працуе ў кантакце з пацярпелымі”.

Паводле інфармацыі грузінскага тэлеканала „Руставі 2”, аўтобус перавярнуўся на Гамборскім перавале. Усяго ў ім знаходзілася 27 пасажыраў. Паводле слоў уладальніка мясцовай турыстычнай кампаніі, якая арганізавала паездку, транспартны сродак прайшоў тэхагляд і знаходзіўся ў спраўным стане. Цяпер ён накіроўваецца да месца здарэння.

belapan.by