Адэса, пляж Аркадзія



Гісторыя Аркадзіі пачынаецца з канца ХІХ стагоддзя.

Дагэтуль у Аркадзіі можна назіраць павільёны ў стылі „мадэрн” – пачатку росквіту пляжа. 

Першаадкрывальнік Аркадзіі – бельгіец Эміль Камбье, які быў дырэктарам адзескага агенцтва бельгійскіх конна-чыгуначных дарог.

Эміль Камбье вырашыў працягнуць маршрут „конкі”  Аркадзіі. І неўзабаве ў Аркадзіі пачынаецца будаўніцтва першай рэстарацыі.

У той жа час з’яўляецца і назва пляжу „Аркадзія”.

„Аркадзія” – так называўся край Грэцыі, які паэты апявалі як райскі куток прыроды.

Пачынаючы з 1910 года „конка” выцясняецца электрычнымі трамваямі, што спрасціла дарогу да Аркадзіі.

Пасля 1917 года дачы адзескіх магнатаў адыходзяць санаторыям, замест іх вакол Аркадзіі пачынаюць з’яўляцца дамы і дачы партработнікаў, будуюцца гасцініцы. 

Перыяд актыўнай забудовы Аркадзіі працягваецца і цяпер. 

Старое і новае спалучаецца на пляжах Аркадзіі. 

Беларускае Радыё Рацыя