Афінскі некропаль. Партрэты і біяграфіі



Прынята лічыць, што эпітафіі, як асобны жанр, упершыню з’явіўся менавіта ў Старажытнай Грэцыі. Са школьнай праграмы ў памяці назаўсёды застаўся надпіс на надмагіллі ваяроў, палеглых пры Фермапілах: “Спадарожнік, ідзі і абвесці нашым суграмадзянам у Лакедэмоне, што за іх запаветы мы паклалі тут косці”.

На надмагіллях з афінскага некропаля, перанесеных у Нацыянальны Археалагічны музей Грэцыі, эпітафій амаль няма. Адно барэл’ефы памерлых. Вершнік, які забівае варвара. Бацька з маці, якія развітваецца з сынам-гаплітам. Маладая прыгажуня з пацірам у руках.

Дзіўна глядзець на партрэты даўно памерлых людзей. А тым больш – аднаўляць па надмагільных выявах іх біяграфіі…

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя