Аграсядзіба „Дакудава” прапаноўвае сплаўляцца па Нёмане



Па Нёмане на авіяцыйных баках. Гэта адно з нямногіх забаўляльных мерапрыемстваў, якія прапануе аграсядзіба „Дакудава”, што ў вёсцы Дакудава на Лідчыне. Святлана і Юрка Агаркі былі аднымі з першых, хто пачаў займацца аграбізнесам у Беларусі. Плыт, умацаваны на авіяцыйных баках, пачаў прыцягваць турыстаў.

Нёман, пабачаны з такой перспектывы, неверагодна прыгожы, – кажа канструктар Юрка Агарка:

– Больш спакойны адпачынак. На каяках, на байдарках трэба грэбсці. А тут проста рэлаксуеш. 60 кіламетраў – на гэтым участку ўжо дзясяты год сплаўляемся. І кожны пянёк у вадзе, кожны камень ведаю. Нёман мне вельмі падабаецца, родная рака.

Сплаўляцца па Нёмане зараз магчымае толькі ў аграсядзібе „Дакудава”. Ніхто апрача сям’і Агаркаў гэтым не займаецца.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя