Airbus адмовіцца ад вытворчасці самых вялікіх авіялайнераў А380



Кампанія Airbus спыняе выпуск А380 – найбуйнейшага серыйнага пасажырскага авіялайнера ў свеце, паведамляе meduza.io.

Фота eutoday.net

Фота eutoday.net

Як паведаміў еўрапейскі канцэрн, прычынай гэтаму паслужыла скарачэнне замовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на гэтыя самалёты. Згодна з абноўленым дамове Airbus паставіць краіне 123 А380 замест раней прадугледжаных 162 бартоў.

Апошнія 14 авіялайнераў будуць пабудаваны і перададзеныя ААЭ на працягу двух гадоў, і ў 2021 годзе Airbus спыніць іх продаж.

Раней кампанія ўжо аб’яўляла аб рэзкім зніжэнні вытворчасці А380 з-за абмежаванага попыту на суперлайнеры.

zviazda.by