Амаль 40 тысяч літоўцаў і латышоў наведалі Беларусь падчас „бязвізу”



Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму наведалі больш за 39 тысяч жыхароў Літвы і Латвіі – пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. Там адзначылі, што за пяць тыдняў магчымасцю бязвізавага ўезду скарысталіся 39 тысяч 203 жыхары Літвы і Латвіі.

Бязвізавы рэжым дзейнічае да канца бягучага года. Скарыстацца ім можна неабмежаваную колькасць разоў і наведваць усю тэрыторыю Беларусі. Такі „бязвіз” распаўсюджваецца на грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус „неграмадзяніна Латвіі”.

[manual_related_posts]