Амбасада ЗША ў Менску аднаўляе выдачу віз



Амбасада ЗША ў Менску аднаўляе прыём дакументаў і правядзенне гутарак на атрыманне некаторых тыпаў віз, паведамляецца ў яго Instagram-акаўнце.

Гаворка ідзе пра студэнцкія візы, працоўныя візы, якія выдаюцца на падставе ўхваленай петыцыі, а таксама гасцявыя візы для паездак у экстраных выпадках, звязаных з хваробай або смерцю сваякоў.

Абмежаваная колькасць месцаў будзе адкрыта з 16 чэрвеня па 1 жніўня. Каб запытаць час на падачу дакументаў і сумоўе, варта звязацца з пасольствам па адрасе [email protected]

novychas.by