Аршанская “Льнуха”



Калі ў Воршы трапляеш у раён ільнокамбіната – такое адчуванне, што трапіў у іншы горад – шырокі праспект Тэкстыльшчыкаў, вельмі падобны на менскі праспект Незалежнасці ў раёне парку Чалюскінцаў, дамы ў стылі “сталінскага ампіру” ды перадваеннага канструктывізму

.

“Льнуха” – так называюць гэты раён у народзе. У Воршы наогул шмат раёнаў і яны раскіданыя – па ўзгорках. Можна жыць у адным раёне і крайне рэдка трапляць у іншы раён.

Таму ў 70-80 гады ў Воршы так быў развіты раённы рух і бойкі “раён на раён” са смяротнымі вынікамі.

Паліна, Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя