Асава – маляўнічая мясціна Вараноўшчыны



Мясцовасць Асава ў сучасным Вараноўскім раёне малаведамая нават дасведчаным краязнаўцам. Ляжыць вёска ўдалечыні ад турыстычных шляхоў, але мае надзвычай маляўнічыя наваколлі,  а таксама цікавы храм – касцёл Святога Юр’я, якому ўжо больш ста гадоў.

Назва Асава паходзіць ад прыметніка „асовы” – парослы асінай, асінавы. Гэты прыметнік „асовы” ведамы яшчэ са старабеларускай мовы. Цікава, што мясцовыя жыхары вымаўляюць назву сваёй мясцовасці неяк незвычайна, фактычна з двума націскамі.

За касцёлам і плябаніяй можна пабачыць невялічкае возера з астраўком, прыгожыя краявіды і лебядзяў.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, фота аўтара