Асенняя Любча – новыя рысы замку



Восень – самая пара прыязджаць у Любчу, мясцовы замак у гэтую пару чамусьці асабліва рамантычны. Наведваючы мясціну раз у год, заўсёды заўважаеш нейкія змены ў абліччы замку і наваколлі.

Зусім нядаўна перад уваходам у замак з’явіліся вялікі камень і дзе інфармацыйныя табліцы – адна з іх расказвае пра старажытную Любчу, іншая – уласна пра сам замак.

Працягваецца і рэканструкцыя самога замку. Ужо пачалося аднаўленне сцяны з боку брамы, якая глядзіць на само мястэчка. Пра Любчанскі замак не трэба шмат пісаць. Лепш ехаць туды, хадзіць і любавацца гэтымі мурамі, Нёманам, навакольнымі краявідамі.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара