Балконы і тэрасы старога Тбілісі



Сталіца Грузіі мае сваё непаўторнае аблічча, нехта можа ўгледзець у гэтым горадзе элементы і фрагменты Адэсы, нехта – Вільні, а іншы – нават Віфлеема. Тбілісі, аднак, мае і чыста свае „разынкі”, якія не сустрэнеш больш нідзе ў свеце. Прыкладам мясцовыя балконы і тэрасы: некаторыя з іх на зусім закінутых дамах, але яшчэ захоўваюць старую разьбу, іншыя аздобы ўпрыгожваюць шыкоўныя вілы. 

Толькі фатаграфуючы маленькія шэдэўры дойлідства, будзьце асцярожны – ходнікі ў старых кварталах Тбілісі у занядбаным і засмечаным стане, так што, выбіраючы ракурс, ніколі не лішне папярэдне зірнуць пад ногі.

У цэлым гарыстыя вулічкі грузінскай сталіцы выглядаюць так, як у знакамітым фільме „Мелодыі Верыйскага квартала”, знятага яшчэ ў 1973 годзе рэжысёрам Георгіем Шэнгелая. Бадай, аніводны горад не захаваўся так з таго часу, як стары Тбілісі.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара