BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барысаўскага журналіста Зянкова пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі

Менскі гарадскі суд 30 студзеня пакараў фотажурналіста і відэааператара Аляксандра Зянкова трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Суддзя Жана Брысіна прызнала яго вінаватым паводле артыкула “стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”.

Зянкова затрымалі 22 чэрвеня мінулага года ў ягоным доме ў Барысаве. Праваабаронцы прызналі Аляксандра палітычным зняволеным. Зянкоў супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, уключаючы барысаўскі сайт ex-press.by, кантэнт якога двойчы быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, а рэдакцыя ўнесена ў пералік так званых “экстрэмісцкіх фармаванняў”.

Па дадзеных БАЖ, у Беларусі 35 супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца ў зняволенні.

Беларускае Радыё Рацыя