Базыльянскія муры ў Вільні



Базыльянскія муры – інтэлектуальны цэнтр і самы буйным беларускі асяродак у Вільні ў міжваенны перыяд.

Менавіта ў Базыльянскіх мура месцілася Віленская беларуская гімназія і Беларускі музей. Гімназія дзейнічала ў 1919-1944 гадах, а Музей быў зачынены ў 1945 годзе, экспанаты раскіданыя цяпер паміж рознымі музейнымі ўстановамі Літвы і Беларусі. Але і ў Вільні засталася група энтузіястаў, якія да гэтага часу захоўвалі і збіралі мемарыяльны рэчы і марылі пра аднаўленне музею.

Гаворыць Людвіка Кардзіс:

– Мы стварылі ў 2001 годзе грамадскую арганізацыю Беларускі музей у Вільні ім. Івана Луцкевча. Хоць мы не маем памяшкання, але ў нас ёсць мэта: збіраць, вывучаць і апісваць экспанаты, якія распавядаюць пра гісторыю і культуру беларусаў Вільні.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя