БЧ будзе ўручаць паштоўкі пры набыцці білетаў на цягнікі з 1 па 10 траўня



З 1 па 10 траўня Беларуская чыгунка на вакзалах у Менску, Берасці, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гародні і Баранавічах правядзе акцыю „Павіншуй родных разам з БЧ”, прысвечаную 75-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, гаворыцца на сайце чыгункі.

Пры набыцці білета ў чыгуначных касах жадаючыя змогуць атрымаць паштоўку, зробленую на аснове прац удзельнікаў тэматычнага конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў. Паштоўку можна будзе падпісаць прама на чыгуначным вакзале і адправіць сваім блізкім і знаёмым.

Акцыя арганізавана ў мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, памяці пра подзвігі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Ну і, відавочна, каб нагадаць, што Беларусь – партызанская рэспубліка.

Паводле zviazda.by