Беларусь і ААЭ дамовіліся пра «бязвіз»
16 студзеня 2021 года пачне дзейнічаць бязвізавы рэжым паездак для грамадзян паміж Рэспублікай Беларусь і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
З 16 студзеня 2021 года ўсе ўладальнікі звычайных беларускіх нацыянальных пашпартоў змогуць уязджаць, выязджаць і ехаць транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі ААЭ без візаў да 90 дзён. Аналагічныя ўмовы ўводзяцца і для грамадзян ААЭ на тэрыторыі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
