Беларускае Радыё Рацыя запрашае ў падарожжа



Пачаліся канікулы, а гэта значыць найперш – адпачынак. Асабліва для студэнтаў. Хто едзе на мора, а хто ў горы. Нашае Беларускае Радыё Рацыя прапануе цікавае падарожжа аўтаспынам, у якое выправілася нашая карэспандэнтка Кася Бергель:

– Мы едзем з маёй сяброўкай Надзеяй. Гэта не першае нашае падарожжа. Два гаты таму мы здзейснілі падобны еўратрып па краінах Заходняй Еўропы. А цяпер мы едзем на Балканскую паўвыспу. Мы пачынаем з Берасця. А пасля едзем у Івана-Франкоўск да нашага сябра. Аддтуль – у Славакію. Пасля мы думаем “пагудзець” некалькі дзён у Будапешце. А пасля паедзем у Заграб у Харватыю. Пасля Заграбу нас чакае доўгачакане мора, пра якое мы марым ужо два гады.

Падарожжа з Рацыяй будзе доўжыцца да 20-га ліпеня. А справаздачы кожны другі дзень слухайце ў нашым эфіры.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя