Беларускі Дзед Мароз узначаліў топ-10 Дзядоў Марозаў краін СНД



Беларускі Дзед Мароз узначаліў топ-10 Дзядоў Марозаў краін СНД і Грузіі. Рэйтынг прадставіла аналітычнае агенцтва „ТурСтат”.

У першую дзясятку папулярных у турыстаў казачных герояў ўваходзяць Аяз Ата ў Казахстане, Шахта Баба ў Азербайджане, Каханд Папа ў Арменіі, Карбабо ва Узбэкістане, Мош Крэчун у Малдове, Аяз Ата ў Кыргызстане, Бабоі Барфі ў Таджыкістане, Аяз Баба ў Туркменістане і Тоўліс Папа ў Грузіі.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.

zviazda.by