Беларускія мытнікі ў выходныя аформілі на 40% больш рэйсавых аўтобусаў



Беларускія мытнікі ў лістападаўскія выходныя аформілі на 40% больш рэйсавых пасажырскіх аўтобусаў, чым за аналагічны перыяд мінулага тыдня, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

„Колькасць рэйсавых аўтобусаў перавысіла 4 тыс., у кожным ехала 40-50 пасажыраў. Найбольшая колькасць падарожнікаў у гэтыя выхадныя перасякала беларуска-ўкраінскую і беларуска-польскую мяжы. У пункце пропуску „Новая Гута” ў пікавыя нагрузкі за суткі супрацоўнікі афармлялі да 150 аўтобусаў, у пункце пропуску „Брэст” 10 лістапада такая лічба і зусім дасягнула 220″, – адзначылі ў ДМК.

Істотна ўзрос і паток легкавых аўтамабіляў. За пяць дзён мінулага тыдня (з серады па нядзелю) іх колькасць дасягнула 88 тыс., у той час як за аналагічны перыяд папярэдняга – каля 73 тыс.

zviazda.by