«Белавія» аб’явіла аднадзённы распродаж квіткоў



Авіякампанія «Белавія» аб’явіла 25 студзеня 2022 года распродаж білетаў са скідкай на ўсе напрамкі рэгулярнай сеткі. Купіць квіток па тарыфе «Прома» можна толькі сёння, 25 студзеня, да 23:59, а перыяд падарожжа па першым палётным купоне – з 25 студзеня па 26 сакавіка. Зваротны білет даступны са скідкай на даты на працягу 30 дзён з першага палёту.

Колькасць білетаў са скідкай абмежавана, змяніць даты/час вылету або вярнуць грошы за акцыйныя білеты немагчыма.

Проматарыф 25 студзеня распаўсюджваецца на рэйсы „Белавія” ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы, Краснадар, Нур-Султан, Алматы, Ерэван, Стамбул, Батумі, Тбілісі, Кутаісі, Тэль-Авіў, Баку, Дубай і Ташкент.

Квіток у Маскву абыдзецца са зніжкай у суму ад 36 еўра (ад 57 еўра ў абодва бакі), а, напрыклад, у Стамбул – каля 80 еўра ў адзін бок і каля 180 – туды і назад.

[manual_related_posts]