«Белавія» адкрыла рэйс з «Шарамеццева»



22 красавіка беларускі авіяперавозчык аднавіў выкананне рэгулярных рэйсаў у маскоўскі аэрапорт “Шарамеццева”.

Рэгулярныя авіязносіны будуць ажыццяўляцца штодня два разы на дзень: раніцай і ўвечары. Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 49 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 83 еўра — туды-назад, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анастасія Навуменка.

У сілу тэхналагічных асаблівасцяў праходжання пашпартнага кантролю Міжнароднага аэрапорта “Шарамеццева” на пачатковым этапе палётаў прылёт рэйса плануецца ў тэрмінал F, а адпраўленне ў Менск — з тэрміналу D.

Раней авіякампанія “Белавія” ўжо выконвала палёты ў маскоўскі аэрапорт “Шарамеццева”, але ў рамках аптымізацыі раскладу палётаў рэйсы былі спыненыя 24 студзеня 2012 года.

zviazda.by

[manual_related_posts]