«Белавія» адмяніла рэйсы ў Стамбул, Тэль-Авіў і Сочы



Рэйсы авіякампаніі «Белавія» у Стамбул, Тэль-Авіў і Сочы скасаваныя, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

«У сувязі з закрыццём паветранай прасторы Расеі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія „Белавія“ вымушана адмяніць выкананне рэйсаў, якія вылятаюць 24 лютага 2022 года па маршрутах: Менск — Стамбул — Менск, Менск — Тэль-Авіў — Менск, Менск — Сочы — Менск», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.

Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт авіябілетаў без утрыманняў на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў. Вяртанне будзе адбывацца па месцы набыцця авіябілета.

[manual_related_posts]