„Белавія” пачала лятаць з Менска ў Растоў-на-Доне



28 красавіка „Белавія” ажыццявіла першы рэйс па маршруце Менск — Растоў-на-Доне — Мінск.

Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, палёты ў гэты расейскі горад будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Менска ў 23.30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Растоў-на-Доне наступным днём у 01.45. Зваротны рэйс плануецца ажыццяўляць з вылетам у 3.15 па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях і прылётам у нацыянальны аэрапорт Менск у 5.35. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer-175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Працягласць палёту прыблізна 2 гадзіны 20 хвілін.

У сувязі з высокай загрузкай першага рэйса (з Менска 52 пасажыры, з Растова-на-Доне — 98) тып паветранага судна быў заменены на больш ёмісты Embraer-195.

Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by у адзін бок складае ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра — туды-назад.

Аэрапорт Растоў-на-Доне абслугоўвае міжнародныя і ўнутраныя авіярэйсы, гэта адзін з найбуйнейшых аэрапортаў Паўднёвай федэральнай акругі Расеі. З верасня 2014 года ўваходзіць у холдынг „Аэрапорты рэгіёнаў”, супрацоўнічае з 30 расейскімі і замежнымі авіякампаніямі. Маршрутная сетка звязвае Растоў-на-Доне рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі з 50 гарадамі Расеі і свету.

Растоў-на-Доне стаў дзявятым расейскім аэрапортам у маршрутнай сетцы авіякампаніі „Белавія”. На сёння беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя аэрапорты Расеі: маскоўскае Дамадзедава, аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі, міжнародны аэрапорт Пулкава (Санкт-Пецярбург), міжнародны аэрапорт Краснадар, міжнародны аэрапорт Стрыгына (Ніжні Ноўгарад), міжнародны аэрапорт Сочы, міжнародны аэрапорт Храброва (Калінінград), міжнародны аэрапорт Казань.

belapan.by