“Белавія” прапануе сёння зніжкі для пасажыраў



14 лютага білеты можна набыць са зніжкай 50 %, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ “Авіякампанія “Белавія” Анастасія Навуменка.

На сайце belavia.by 14 лютага будзе даступная купля білетаў па ўсіх рэгулярных напрамках. Перыяд падарожжа — 15 лютага па 31 сакавіка. Кошт квітка складзе 50 % ад мінімальнага апублікаванага тарыфу плюс таксы і зборы аэрапорта.

Зніжкі даступныя пры куплі авіябілета на ўсе прамыя рэйсы як з Менска, так і ў Менск, выключаючы магчымасць набыцця білета толькі ў адзін бок. Па правілах акцыйнага білета пасажыр мае права знаходзіцца ў краіне максімум 30 дзён. У авіякампаніі звярнулі ўвагу, што ў акцыі не ўдзельнічае маршрут Менск — Бейрут — Менск.

Купля білетаў па акцыі дазволіць пасажырам “Белавія” наведаць самыя распаўсюджаныя напрамкі Еўропы і вырашыць бізнес-пытанні ў краінах СНД па прымальнай цане. Аднак варта ўважліва азнаёміцца ​​з умовамі правядзення акцыі:

змяненні часу і даты вылету забароненыя;

выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце; пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту; у гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца;

набытыя па спецыяльным кошце білеты, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі; у выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца;

колькасць квіткоў па акцыі абмежавана;

пры куплі акцыйнага білета грамадзянамі РБ, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў здзяйсненне аперацыі магчыма толькі ў беларускіх рублях; пераканайцеся, што на этапе выбару рэйсаў вы выбралі адпаведную валюту.

zviazda.by