„Белавія” правядзе акцыю па распрадажы гарачых білетаў



Авіякампанія „Белавія” і Альфа-Банк аб’явілі аб вяртанні акцыі „Налятай 2.0”.

Трымальнікі картак Альфа-Банка з падключанай паслугай „Альфа-Белавія” змогуць купіць гарачыя авіябілеты па спецыяльным тарыфе Br45 (плюс таксы і зборы) на рэгулярныя рэйсы авіякампаніі „Белавія”. Продаж авіябілетаў па такім тарыфе будзе адкрывацца ўсяго за некалькі дзён да вылету. Купля білетаў будзе даступна толькі на сайце авіякампаніі belavia.by пасля аўтарызацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы „Белавія Лідар”. Акцыя прадоўжыцца да 31 студзеня 2018 года, новыя напрамкі і авіябілеты будуць дабаўляцца не радзей як два разы ў месяц.

У продажы будуць даступныя толькі прамыя рэгулярныя рэйсы, якія вылятаюць з Мінска і любога іншага пункта маршрутнай сеткі авіякампаніі. Авіябілет можна будзе аформіць як у адзін бок, так і туды-назад.

Прозвішча/імя ўдзельніка праграмы „Белавія Лідар” павінны адпавядаць прозвішчу/імені ўладальніка карткі Альфа-Банка, да якой падключана паслуга „Альфа-Белавія”. Падключыць паслугу неабходна не пазней як за 24 гадзіны да плануемай даты куплі авіябілетаў па спецыяльным тарыфе.

„Белавія” не гарантуе і не прагназуе ўключэнне таго ці іншага напрамку ў акцыю „Налятай 2.0”. Авіякампанія пакідае за сабой права павялічваць колькасць даступных месц у працэсе распрадажы, а таксама дабаўляць новыя напрамкі ва ўжо анансаваную распрадажу. Навіны аб з’яўленні авіябілетаў па акцыі „Налятай 2.0” будуць публікавацца на афіцыйным сайце Альфа-Банка, афіцыйных старонках банка ў сацыяльных сетках, а таксама месенджарах (Viber, Telegram, Facebook). Трымальнікі картак Альфа-Банка з падключанай паслугай „Альфа-Белавія” будуць атрымліваць смс-паведамленні з навінамі аб датах распрадаж і напрамках.

Авіякампанія „Белавія” – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).

belta.by