«Белавія» запускае рэйсы з Гомеля ў Батумі



Беларуская авіякампанія „Белавія” запускае рэгулярныя рэйсы з Гомеля ў Батумі з 18 чэрвеня, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Рэйсы будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень – па панядзелках і суботах. Мінімальны кошт у адзін бок – 86 еўра (з усімі зборамі), квіткі можна купіць на сайце кампаніі, у авіякасах і ў агентаў.

[manual_related_posts]