Безбагажныя квіткі на рэйсы „Белавія” могуць з’явіцца на працягу паўгода



Квіткі па безбагажных тарыфах у авіякампаніі „Белавія” могуць з’явіцца на працягу паўгода, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

„Канкрэтных тэрмінаў назваць не магу, але думаю, што не больш за паўгода. Бо унесці змены ў закон – гэта не змяніць, да прыкладу, пастанову Мінтранса, якую можна прыняць на працягу двух тыдняў”, – сказаў міністр. Ён растлумачыў, што перашкодай для ўводу такіх квіткоў цяпер з’яўляецца адсутнасць адпаведнага заканадаўства, у сувязі з чым Міністэрства транспарту і камунікацый ініцыюе ўнясенне зменаў.

Па словах кіраўніка Мінтранса, ва ўрадзе ёсць агульная згода аб увядзенні безбагажных квіткоў. „Мы плануем, што на кожным рэйсе ў продажы будуць квіткі па, скажам так, „смешнай” цане”. Сёння юрыдычна такія квіткі „Белавія” прадаваць не можа”, – дадаў Анатоль Сівак.

Мінтранс плануе ўнесці заканадаўчыя ініцыятывы на працягу месяца. Пасля іх прыняцця перавозчык зможа сам вызначыць тэрміны ўкаранення безбагажных квіткоў.

zviazda.by