Браціслава стане чацвёртай сталіцай у ЕЗ з начным мэрам
Год таму
У гэтым годзе ў Браціславе з’явіцца першы начны мэр, паведамляе Еўрапульс.
Начны мэр будзе адказваць за развіццё начнога жыцця ў горадзе і адыгрываць ролю пасярэдніка паміж уладальнікамі начных рэстаранаў і чыноўнікамі. У яго абавязкі таксама ўвойдзе комплекснае развіццё бяспекі ў начны час: ад стварэння аптымальнага асвятлення на вуліцах да ўзаемадзеяння з паліцыяй і паляпшэння работы начных патрулёў. Нарэшце, начны мэр павінен будзе стварыць доўгатэрміновую стратэгію развіцця начнога жыцця Браціславы.
Браціслава стане чацвёртай сталіцай у ЕЗ, дзе ёсць гэтая пасада. Першым у ЕЗ (і ва ўсім свеце) начным мэрам абзавёўся Амстэрдам – у 2012 годзе. Праз 2 гады начны мэр з’явіўся ў Лондане, а зусім нядаўна гэтую пасаду ўвялі ў Празе.