Чартарныя рэйсы звяжуць Берасце з курортамі пяці краін



Чартарныя рэйсы звяжуць Берасце з курортамі пяці краін. Як піша “Віртуальны Брэст”, чартары ў Егіпет ажыццяўляюцца цэлы год. Шэсць разоў у месяц самалёты выпраўляюцца ў Хургаду і Шарм-эль-Шэйх. Аднак з красавіка гэтых палётаў стане ўдвая больш.

Акрамя таго, з траўня з Берасця зможам паляцець у туніскую Энфіду і турэцкую Анталлю. З чэрвеня стартуюць палёты ў балгарскі Бургас і чарнагорскі Ціват.

У той жа час у берасцейскім аэрапорце працягваецца рэканструкцыя. Яго праектная прапускная здольнасць складае 400 пасажыраў у гадзіну. Тут працуюць кавярні, гатэль са стаянкай, камеры захоўвання і медыцынскі пункт.

Беларускае Радыё Рацыя