Чэрап св. Валянціна



Ці не ў кожным рымскім касцёле ёсць свая рэліквія: цудадзейны абраз, мошчы святога ці нават фрагмент крыжа з Галгофы.

Касцёл Санта-Марыя-ін-Камедзін, што непадалёк набярэжнай Тыбра, слаўны шмат якімі гістарычнымі, мастацкімі і рэлігійнымі цікавосткамі, але паломнікаў і турыстаў звычайна вабяць “Вусны Ісціны” – вялізная каменная шайба з выбітым чалавечым тварам і раскрытым ротам.

Пра чэрап св. Валянціна, які захоўваецца ў алтарнай частцы, вядома куды менш. Але людзі, якія ўпершыню ў той касцёл трапляюць, недаверліва глядзяць на чэрап з прыклеенай на лобе паперкай S. Valentini m і абавязкова перапытваюцца ў клірыкаў і ахоўнікаў – маўляў, няўжо той самы?

Той самы ці не – невядома. Мошчы нейкіх хрысціянскіх пакутнікаў, якіх называюць святым Валянцінам, перахоўваюцца яшчэ ў Дубліне, Вене, Вышаградзе і Хельме. І ў тамтэйшых касцёлах паломнікаў і турыстаў будуць пераконваць, што менавіта іх рэліквія сапраўдная.

Толькі вось у Санта-Марыя-ін-Касмадзін з такім меркаваннем катэгарычна нязгодныя.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя