Чылі — чарговая краіна, куды беларусы змогуць трапіць без візы



У Чылі можна будзе паляцець бяз візы. Але гэтае правіла пакуль распаўсюджваецца толькі на беларусаў-уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. 13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала адпаведнае пагадненне.

Зрэшты, добрыя перспектывы ёсць і ў грамадзянаў Беларусі, якія маюць звычайныя пашпарты. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, які выступаў перад дэпутатамі. Ён, у прыватнасьці, адзначыў:

«Ратыфікацыя дамовы для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў — гэта толькі першы крок. Наступнымі будуць звычайныя грамадзяне. У нас такое жаданне ёсьць, а чылійцы не супраць гэтага. Так што пытанне хутка вырашыцца».

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсліў, што ў Чылі самы высокі ў пераліку на аднаго чалавека памер валавога ўнутранага прадукту ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Аднак таваразварот Беларусі і Чылі не адпавядае магчымасцям абедзвюх краінаў — яго павелічэнне залежыць ад спрашчэння кантактаў. Бязвізавы ўезд паспрыяе гэтай мэце.

svaboda.org