Чылі: чацвёрты месяц жорсткага каранціну



Чацвёрты месяц пайшоў з моманту жорсткага каранціну ў Чылі, што ў Паўднёвай Амерыцы. На дадзены момант яшчэ ніхто не думае пра нейкія паслабленні. Пакуль у Еўропе лета, там — зіма. Не выключана, што менавіта таму эпідэміялагічная сітуацыя не паляпшаецца.

Але няма дакладнага тлумачэння, якія сапраўдныя прычыны такой вялікай колькасці хворых на каронавірус, — распавяла беларуска Наталля Дылко:

– Прыкладна кажуць, што ў верасні – пачатку кастрычніка можна ўжо будзе выходзіць на вуліцу, нешта рабіць. Але, як гаворыцца, ніхто нічога дакладна не ведае. Кожны дзень мы сядзім і чакаем, каб было менш заражаных. Але сёння літаральна на тысячу чалавек паднялася планка. Проста чакаем. І ўрад нічога не кажа дакладна, бо яны самыя не ведаюць.

Як адзначыла Наталля Дылко, у бліжэйшыя два месяцы большасць насельніцтва Чылі яшчэ будзе знаходзіцца на самаізаляцыі. Ніхто з уладаў не тлумачыць, наколькі доўга могуць цягнуцца такія жорсткія каранцінныя меры.

Беларускае Радыё Рацыя