Дом з прывідамі і крыніцы ў Даліне Нарзанаў



Вясной 2021 года ў сувязі з аднаўленнем чыгуначных і авія рэйсаў з Менску на Маскву,  для вандроўнікаў актуалізаваўся накірунак Каўказскіх Мінеральных Вод з гаючым паветрам і вадой. 

Ручай нарзану, вада рудая праз вялікае ўтрыманне жалеза. 

Даліна Нарзаноў – адна з цікавостак Кабардзіна-Балкарыі. У Даліне Нарзанаў можна пабачыць стылізаваны пад замак паляўнічы дамок, пабудаваны ў 1936 годзе для адпачынку партыйнай камуністычнай эліты. Якія справы тут рабіліся ў той час – можна толькі ўяўляць, але падчас хрушчоўскай адлігі паляўнічы дамок ператварылі ў санаторый, а пазней ў піянерскі лагер.

У наш час тут усё занядбана. Паляніўчы камуністычны дамок, пабудаваны ў разгар рэпрэсій, цяпер – улюбёны аб’ект для наведвання паляўнічых на прывідаў. 

Даліна нарзанаў з усіх бакоў акружаная гарамі, на плошчы 1 кіламетр каля 20 мінеральных крыніц. Нарзан называюць “халодны кіпень”, бо ён захоўвае круглы год 10 градусаў, але бурліць, як вар за кошт растворанага вуглякіслага газу. 

Так выглядае крыніца нарзану, вада ўнікальная па сваім складзе, лічыцца, што крыніца дапамагае аднавіць зрок,

Нарзан карысны, бо  шмат кіламетраў прабіваецца скрозь пласты розных парод, дзе мінералізуецца, а таксама ачышчаецца.

Беларускае Радыё Рацыя