Дзень без аўтамабіля, але на ровары



Роварны прабег прайшоў у Гародні з нагоды Дня без аўтамабіля. Назва штогадовага прабегу:HrodnaRovar&Fest”.

Асноўнай часткай мерапрыемства стаў роварны прабег для дарослых, працягласцю 14 кіламетраў. У ім прынялі ўдзел, на розных этапах, каля паўтысячы чалавек. Асобна для самых маленькіх была праведзена роварная гонка на 100 метраў на пляцы Савецкім, пасля асноўнага мерапрыемства. У ім прымалі ўдзел дзеці ад аднаго да пяці гадоў.

Апрача абласных уладаў і грамадскага аб’яднання „ВелаГродна”, да ўдзелу ў Дні без аўтамабіля далучыліся дзіцячыя спартовыя школы, аматары МBX.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя