Дзень дракара ў Полацку



Чатыры гады таму ў Полацку энтузіясты-рэканструктары на чале з Іванам Івановым пабудавалі дракар – старажытную ладдзю часоў вікінгаў. Штогод палачане ладзяць на сваім дракары вандроўкі і не толькі па Дзвіне.

18 ліпеня полацкі турцэнтр арганізаваў катанне на дракары для ўсіх жадаючых. Білеты ў турцэнтры прадаваліся на працягу тыдня.

Утрымліваць дракар у горадзе не так проста, кажа Іван Іваноў:

– Чым большы дракар, тым больш узнікае праблем – як яго транспартаваць, дзе яго зберагаць зімой, перадсезонная падрыхтоўка ладдзі – яе трэба праканапаціць, прасмаліць, прааліфіць. То бок, увесь час патрабуецца нейкі рамонт. Ну і калі вялізны дракар – то такі асабліва цяжка транспартаваць. Гэта і фінансавыя і розныя іншыя складанасці паўстаюць.

Амаль штогод Турыстычны інфармацыйны цэнтр „Полацк” наладжвае катанні на дракары для ўсіх жадаючых. 18 ліпеня пракаціцца на ладдзі можна з 15-й да 19-й гадзіны, адбудзецца шэсць 45-хвілінных вандровак па Дзвіне з цудоўнай камандай дракара “Рубон”.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя