Фарныя могілкі ў Гародні



Даўнейшыя каталіцкія могілкі ў Гародні, іх называюцца яшчэ Фарнымі, былі заснаваныя ў 1792 годзе.

Яны старэйшыя, чым Росы ў Вільні, якія пачалі дзейнічаць з 1796 года, кракаўскія Ракавіцы, якія ўзніклі ў 1801 годзе, і на два гады маладзейшыя за варшаўскія Павонзкі.

Нягледзячы на тое, што знаходзяцца яны амаль у цэнтры горада, гэтае месца вельмі ціхае і нават містычнае.

[Not a valid template]

Могілкі адметныя помнікамі таленавітага гарадзенскага скульптара Баляслава Шышкевіча, якія ўяўляюць сапраўдную гістарычную каштоўнасць. Баляслаў Шышкевіч сам спраектаваў сабе надмагільны помнік і выбраў месца для вечнага спачыну.

Побач капліцы знаходзіцца магіла Францішка Грынкевіча (5 кастрычніка 1884 — 26 ліпеня 1933). З 1909 ён выкладаў закон Божы ў гімназіі ў Гародні, дзе сурганізаваў Гарадзенскі гурток беларускай моладзі, з якога выйшла шмат свядомых беларусаў і пазнейшых беларускіх дзеячаў.

На Фарных могілках  пахаваныя таксама архітэктар Джузэпэ Сака, Ян Каханоўскі, генерал Ф. Баркоўскі, гарадзенскія віцэ-губернатары Т. Янеўскі і К. Максімовіч, барон 3. Дангел, урач А. Тальгейм, афіцэры некалькіх еўрапейскіх армій, прэзідэнты Гародні, артысты, польскія жаўнеры, якія загінулі ў час польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. Зачыненыя могілкі былі ў сярэдзіне 1970-х гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя