Габрэйскія могілкі ў Воршы



Уваход на габрэйскія могілкі ў Воршы – з вуліцы Энгельса. Менавіта на гэтай вуліцы ў верасні 1941 года нацысты стварылі гета, куды былі сагнаныя каля шасці тысячаў чалавек.

Пад час акупацыі насельніцтва гета было знішчана на тэрыторыі могілак.

У 2014 годзе тут ўсталяваны новы помнік ахвярам гета – злева ад уваходу на могілкі, сярод яблыняў, дзе катавалі габрэеў. На помніку ім надпіс: „Ахвярам нацызму. Тут 26-27 лістапада 1941 г. былі па-зверску закатаваныя яўрэйскія дзеці Аршанскага гета”.

Помнік пастаўлены, дзякуючы брытанскаму фонду Саймана Марка Лазарус.

 На тэрыторыі могіілак захаваліся старажытныя помнікі.

 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя