Грамадзянін Беларусі загінуў у Шры-Ланцы
На пляжы ў Шры-Ланцы загінуў 31-гадовы беларус. Трагедыя здарылася нечакана: мужчыну з-пад самага берага зацягнула ў мора разрыўной плынню.
Жонка бачыла яго літаральна за пару метраў ад сябе і нічога не змагла зрабіць, – піша Onliner.by. На пляжы было шмат людзей, яны сталі ў ланцужок, трымаючыся за рукі, каб уратаваць мужчыну. Аднак не дасталі. Паводле жонкі, яны былі цвярозыя, а ратавальнікаў на гарадскім пляжы не было.
Разрыўная, або зваротная, адбойная плынь – гэта плынь, якая моцна нясе ад берага менавіта на паверхні. Калі ў яе пападаеш, трэба плысці не супраць плыні, а ўбок.
