Кахеція: радзіма грузінскіх вінаробаў



“Наведаць Грузію, але не пабываць у Кахеціі, – гэта злачынства”, – кажуць многія тамтэйшыя жыхары.

У мінулым Кахеція – самастойнае царства, а зараз вобласць Грузіі са сталіцай у Тэлаві. 20-тысячны горад, дарэчы, таксама выглядае вельмі прыстойна. Бруд старых вулачак і старыя газетныя шапікі. Дрэвы, на якіх і зараз расце хурма, і майстры, якія займаюцца справай акурат на вуліцах. Суперсучасны Палац юстыцыі і старажытныя царскія замкі з неверагоднымі пейзажамі наўкол. Адно настолькі гараманічна дапаўняе другое, што горад здаецца ласкавым і ўтульным для турыстаў.

За чым едуць у Кахецію турысты? Звычайна за віном, бо знакамітыя кахецінскія вінзаводы знаходзяцца менавіта тут. Дарэчы, кахецінскае віно – самае вядомае з усіх грузінскіх. І справа не ў тым, што яно дрэннае альбо добрае, а ў тым, што існуе спецыяльная “кахецінская” тэхналогія па вырабу віна.

А пра гасціннасць кахецінцаў наогул няма чаго казаць. Як яны кажуць самі: “Кожны госць для нас – гэта Бог”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя